У Гомелі прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота)
Сёння, 24 траўня, у Гомелі актывісты БХД і Еўрапейскай Беларусі правялі акцыю салідарнасці з палітычнымі вязнямі.
Актывістамі былі расклеены партрэты палітвязняў Паўла Севярынца, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і Алеся Бяляцкага каля пад’ездаў жылых дамоў.
Акцыя прайшла без затрыманняў.