У Мосары і Глыбокім адбылася Імша ў гонар ксяндзоў-заснавальнікаў БХД (Фота)
У чацвер 24 траўня вёсцы Мосар Глыбоцкага раёну адбылася Святая Імша ў гонар ксяндзоў , удзельнікаў З’езду каталіцкага духавенства 1917 году ў Менску, які роўна 95 гадоў таму абвесціў пра стварэнне Хрысціянскай Дэмакратычнай Злучнасці (БХДЗ), якая ў хуткім часе пачала называцца Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
Адправіў імшу кс. Аляксей Юркайць. Ён таксама нагадаў парафіянам пра гэтыя падзеі ў сваім казанні пасля імшы.
Сябры БХД Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач усклалі кветкі каля Крыжа, што побач з Глыбоцкім касцёлам, у памяць аб тых падзеях.
Такія малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх гарадах Беларусі.
Нагадаем, роўна 95 гадоў таму, 24-25 траўня 1917 году ў Мінскім кафедральным касцёле, калі была адноўлена Менская дыяцэзія, адбыўся З’езд беларускага каталіцкага духавенства, на якім сабраліся 30 ксяндзоў. З’езд прыняў пастанову аб арганізацыі Хрысціянска-Дэмакратычнай партыі, якая пазней БХД была адной з найбуйнейшых беларускіх партыяў у Заходняй Беларусі. Таксама на З’ездзе былі прынятыя пастановы аб беларусізацыі каталіцкага Касцёлу на ўсёй прасторы Беларусі, аб імкненні незалежнасці Беларусі, аб навучанні клерыкаў-беларусаў па-беларуску, заснаванні беларускіх газет і часопісаў, кніжак каталіцкага напрамку і іншыя. Пазьней амаль усе ўдзельнікі гэтага З’езду па-пакутніцку загінулі ў ГУЛАГу ці былі расстраляныя фашыстамі падчас 2-й сусьветнай вайны.