Amnesty International падтрымлівае рэпрэсіўную палітыку Лукашэнкі

25 мая 2012 10:10  |  Палітыка

Рэзалюцыя круглага стала “Выстаяць і перамагчы! Выжыць і не зламацца” ад 23.05.2012г.

 

Мы удзельнікі круглага стала  патрабуем:


-неадкладнага вызвалення палітычных вязняў Беларусі: Каваленкі Сяргея, Севярынца Паўла, Статкевіча Мікалая, Дашкевіча Змітра, Лобава Эдуарда, Беляцкага Алеся, Аўтуховіча Мікалая, Аліневіча Ігара, Дзядка Мікалая, Францкевіча Аляксандра, Сырамолатава Паўла, Васьковіча Яўгена, Пракапенку Арцёма, Малчанава Аляксадра, Крутога Аляксандра.

 

-спыніць ціск і пераслед былых палітвязняў Парфянкова Васіля, Вінаградава Паўла, Яроменка Уладзіміра. У выпадку іх зняволення згодна з нацыянальнымі крытэрыямі адразу лічыць іх палітвязнямі Беларусі.


пыніць гвалтоўныя дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, злоўжыванне імі ўладай, фізічныя і маральныя катаванні людзей.  Патрабуем расследаваць кожны выпадак ужывання сілы супраць мірных грамадзян, прыцягнуць вінаватых да адказнасці. патрабуем адстаўкі начальніка міліцыі грамадскай бяспекі г.Менска Яўсеева І.У.(накіровываем Зварот у генпракуратуру Рэспублікі Беларусь і МУС).

 

Заяўляем

 

– аб падтрымцы кампаніі салідарнасці з моладзевымі актывістамі, збітымі і кінутымі за краты на “Акрэсціна”. Цалкам згодныя з МФ, што трэба ўзмацняць хвалю Салідарнасці ў грамадстве.

 

– аб непаразуменні і нязгодзе з пазыцыяй Amnesty International, з адмовай гэтай паважанай арганізацыі прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення. Лічым такую пазіцыю небяспечнай, правакацыйнай, падтрымліваючай рэпрэсіўную палітыку ўлады Лукашэнкі.

 

– пра  аднаўленне працы над законам аб рэпрэсаваных у Беларусі, стварэнні базы дадзеных па палітрэпрэсаваных за ўвесь час праўлення Лукашэнкі. Усе палітвязні, вызваленныя з-за кратаў, але ж не рэабілітаваныя – ахвяры палітычных рэпрэсій (палітрэпрэсаваныя).

 

Лобава М., Аліневіч, Сырамолатава Г., Малчанава Г., Пракапенка В., Пракапенка А., Кім Т., Шапуцька Г., Вазняк С., Парфянкоў В., Вінаградаў П., Дрозд З., Царук Г., Габрыловіч М., Кудзіна П., Сцяпанава Ю.,Стома Л., Батура Я., Малашук Е., Леднік І., Бутэнка Л., Ксенжык Ю., Макаеў А., Засценчык А., Ханжанкоў С., Кавалёва В., Багінская Н., Юстыновіч Л.

Болей навін