У Гомелі ўшанавалі заснавальнікаў БХД (Фота)

25 мая 2012 10:37  |  Палітыка

У Гомелі 24 траўня, напярэдадні 95-й гадавіны заснавання Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Злучнасці, мясцовыя актывісты БХД ушанавалі памяць айцоў-заснавальнікаў партыі і ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў.

 

Як распавёў Гомельскі абласны каардынатар БХД Юры Клімовіч, ён разам з пяцццю актывістамі (Алесем Яўсеенкам, Віктарам Адзіночанкам, Алесем Сіваковым, Марыяй Багдановіч і Змітром Лінковым) скіраваліся да месца масавых расстрэлаў пад Гомелем. Да мемарыяльных крыжоў на 9-м кіламетры ад Гомеля і ў бліжэйшым урочышчы яны ўсклалі кветкі, а таксама памаліліся за загінулых айцоў-заснавальнікаў БХД.

 

Такія малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары і Глыбокім.

 

У Гомелі ўшанавалі заснавальнікаў БХД (Фота)У Гомелі ўшанавалі заснавальнікаў БХД (Фота)

Болей навін