Кветкі да 95-годдзя БХД у Бабруйску (Фота)
Сябры БХД ў Бабруйску правялі акцыю ўшанавання памяці ксяндзоў-заснавальнікаў БХД з нагоды 95-годдзя ўтварэння партыі. У пятніцу 25 траўня яны ўсклалі кветкі да крыжа бабруйскага касцёлу.
Як паведаміла прэс-службе БХД кіраўнічка бабруйскага аркамітэту, магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук, сябры БХД таксама распавялі парафіянам і выпадковым мінакам пра 95-я ўгодкі заснавання БХД.
Малітвы і акцыі ўшанавання памяці айцоў Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага і іншых ксянзоў-заснавальнікаў БХД гэтымі днямі праходзяць у многіх мясцінах Беларусі. У прыватнасці, яны ўжо адбыліся ў Мосары, Глыбокім, Гомелі, Горадні, Слоніме, Менску, Паставах і Асіповічах, а таксама нездалёк ад сібірскага гораду Тайшэт (Расея), дзе загінулі святары Адам Станкевіч і Андрэй Цікота.