Пад Паставамі прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)

28 мая 2012 10:53  |  БХД

Каля Паставаў з 25 па 26 траўня сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі зладзілі пiкнiк у гонар святароў Адама Статкевiча i Вiнцента Гадлеўскага. На гэты пiкнiк прыйшло шмат людзей, якiя з удзячнасцю ўшанавалi іх памяць.

 

Потым была футбольная гульня памiж камандамi, а затым – шашлык і святочны стол, за якім размаўлялi пра святароў i хрысцiянства.

 

“Размова праходзiла файна i сцiпла. Пасля яе засталiся сустракаць світанак, якi быў вельмi цудоўны”, – адзначыў мясцовы каардынатар БХД Уладзімір Казлоўскі.

 

Пад Паставамі прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)Пад Паставамі прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)Пад Паставамі прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў БХД (фота)

Болей навін