Менскія сябры і прыхільнікі БХД сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы (фотарэпартаж)
На выходных пад Менскам прайшла сустрэча гарадскіх актывістаў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у сустрэчы ўзялі 36 чалавек, у тым ліку сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
У нефармальнай абстаноўцы за смачнымі шашлыкамі ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў краіне, планы на будучыню, лепш пазнаёміліся адно з адным і проста пабавілі добра час.
“Такія нефармальныя сустрэчы вельмі важныя і карысныя. Яны дапамагаюць усталяваць больш шчыльныя кантакты ўнутры партыі, даведацца адно пра аднаго. Дый увогуле яны даюць людзям добрую магчымасць адпачыць у цудоўнай кампаніі”, – адзначыла сакратарка менскай арганізацыі БХД Марына Хоміч.