Аляксандр Камароўскі заклікаў польскія ўлады спыніць пераслед беларускіх дэмактывістаў (відэа)

29 мая 2012 16:01  |  Палітыка

Жодзінскі ветэран вайны ў Афганістане, сустаршыня аргкамітэту стварэння ГА “Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі звярнуўся да польскіх уладаў, грамадскасці і журналістаў з заклікам спыніць пераслед і дыскрымінацыю беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія апынуліся ў Польшчы. Ён таксама заклікаў аказаць падтрымку беларускім дэмактывістам.

 

Як адзначыў Аляксандр Камароўскі, дэмакратычныя актывісты, якія пераследваліся па сфальсіфікаваных справах на Радзіме, нават за мяжой не могуць пачувацца ў бяспецы. Паводле яго словаў, беларускі рэжым пераследуе іх і там.

 

Асаблівую ўвагу ветэран звярнуў на справу жодзінскага следчага Андрэя Пыжыка, які ў 2006 годзе адмовіўся сфабрыкаваць справу супраць Аляксандра Камароўскага, за што паплаціўся працай і быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. 

 

Болей навін