У Слоніме затрымалі і збілі нагамі актывістку БХД

31 мая 2012 11:31  |  Палітыка

У Слоніме мясцовыя міліцыянты затрымалі і збілі актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгу Пансевіч.

 

Міліцыянты затрымалі актывістку па дарозе дадому і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары з Вольгі ўсяляк здзекваліся, ставілі ў позу “ластаўкі”, кідалі на падлогу, білі нагамі і гэтак далей.

 

Апроч таго, на актывістку за нібыта здзейсненае ёю парушэнне склалі пратакол, але, паколькі яна яго не падпісала, то нават не ведае ў чым і паводле якога артыкулу яе вінавацяць. “Хутчэй за ўсё паводле артыкулу 17.1 адміністратыўнага кодэксу і ў дадатак да гэтага 23.4”, – адзначыла яна.

 

Разам з тым актывістка БХД зняла нанесеныя ёй у міліцыі пабоі і накіравала скаргу ў пракуратуру, якая перанакіравала яе ў Следчы камітэт. Аднак у Следчым камітэце складу злачынства ў дзеяннях міліцыянтаў не знайшлі, у сувязі з чым пракуратура накіравала абскарджванне ў адддзел Следчай бяспекі. Зараз Вольга Пансевіч чакае адказу адтуль.

 

Яна таксама паведаміла, што ў аўторак, 5 чэрвеня, а 10-й гадзіне ў Слоніме распачнецца судовы працэс, інспіраваны супраць яе міліцыянтамі пасля яе затрымання. Заклікаем падтрымаць Вольгу!

Болей навін