У Горадні актывісты БХД распачынаюць кампанію па перайменаванню вуліцы Парыжскай камуны
Актывісты гарадзенскай філіі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі доўгатэрміновую акцыю па ўвекавечанні памяці ксяндзоў- заснавальнікаў БХД Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага.
Яны збіраюць подпісы і рыхтуюць правядзенне акцый памяці з мэтай надання ў Гародні гістарычнага чыну святарам. Мясцовыя актывсіты маюць на мэце пераназванне ў гонар самаахвярнікаў і заснавальнікаў Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Злучнасці адной з вуліц горада.
Гарадзенцы выказваюць намер заахвоціць шырокія колы грамадства да перайменавання вуліцы Парыжскай камуны, што цягнецца ўздоўж муроў Бернардынскага касцёла і аўдыторый Рыма-каталіцкай семінарыі Гародні. Мерапрыемства плануецца зрабіць агульнаканфесійным з наданнем яму большага грамадскага розгаласу.