Алег Нагорны віншуе з Днём абароны дзяцей бясплатнай дзіцячай кніжкай

01 чэрвеня 2012 12:16  |  Грамадства

Праваслаўны рыфмар і празаік, сябар БХД Алег Нагорны падрыхтаваў падарунак бацькам і дзецям да 1 чэрвеня — Дня абароны дзяцей: электронны зборнік казак, гісторый і вершаў “На хвалях дзяцінства”.

 

“У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця і не абавязкова) чытаць дзецям ад 3 год. А казка “Вучоны Крот” будзе цікавай і дарослым, калі яны ўбачаць у ёй прыпавесць”, — гаворыцца ў анатацыі да зборніка.

 

Бясплатна запампаваць кніжку можна па адрасе: https://files.webmoney.ru/files/SWPCHtHG/link .

 

 

На хвалях дзяцінства

Болей навін