У Берасці актывісты моладзевага крыла БХД дарылі дзецям цацкі (фота)
У Берасці 2 чэрвеня каля 12 гадзін дня актывістамі МХД была праведзена акцыя, прысвечаная Дню абароны дзяцей. Каля цэнтральнага ўнівермага ўдзельнікі акцыі раздавалі дзецям цацкі, а іх бацькам – буклеты БХД “За сямейныя каштоўнасці”.
Як патлумачыў актывіст Зміцер, “Акцыя павінна была прайсці 1-га чысла, але з-за дрэннага надвор’я яе давялося перанесці. Большасць цацак нашы хлопцы выцягнулі ў аўтамаце з цацкамі, другая ж частка была падораная прыхільнікамі БХД.”
Акцыя праводзілася ў рамках кампаніі “Моцная сям’я – моцная Беларусь”. Усяго было раздадзена каля 30 цацак і некалькі дзесяткаў буклетаў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям.