У Менску абмеркавалі перспектывы Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі (Дапоўнена, Фотарэпартаж)

04 чэрвеня 2012 07:49  |  Галоўныя навіны

У Менску 3 чэрвеня адбыўся круглы стол, прысвечаны гісторыі і перспектывам Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі. Мерапрыемства было прымеркаванае да 95-х угодак БХД і адбылося ў межах года памяці айцоў-заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага.

Удзел у круглым стале ўзялі сябры і прыхільнікі хрысьціянскай дэмакратыі ў Беларусі, палітыкі, грамадзкія дзеячы, палітолагі і сацыёлагі, якія выказалі сваё бачанне мінулага, сучаснасці і будучыні Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беларусі ў прыватнасці і ў Еўропе наогул.

У першай частцы круглага стала пра гісторыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 1917-1939 гадоў і лёс яе заснавальнікаў распавёў даследчык і філосаў Франц Корзун, а пра спробы адраджэння хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі ў постсавецкі перыяд распавёў непасрэдны ўдзельнік гэтых падзеяў, сябра Нацыянальнай рады сённяшняй БХД, пісьменнік Анатоль Астапенка. Вельмі зацікавілі ўсіх прысутных нумары адноўленай газеты Крыніца 1990-х гадоў.

Пра хрысціянскую дэмакратыю у палітыцы заходне-еуропейскіх краін распавёў палітолаг, каардынатар адукацыйнай камісіі БХД Алесь Шамякін, які падрабязна прааналізаваў і стварыў карту ўплыву хрысціянскіх дэмакратаў у краінах Заходняй Еўропы.

На жаль, на круглым стале не змаглі прыстунічаць грамадзкі дзеяч Генадзь Грушавы і палітолаг Уладзімір Роўда, якія даслалі тэзісы сваіх дакладаў “Глабальныя выклікі сучаснай цывілізацыі. Каштоўнаснае вымярэнне” і  “Правы цэнтр у сучаснай Беларусі”. А даклад сацыёлага НІСЭПД спадара Нікалаюка “Сацыяльная база  хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі” выклікаў вялікую дыскусію.

Напрыканцы круглага стала былі прадэманстраваныя відэаролік, прысвечаны дзейнасці БХД і палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў 2010- 2011 гадах, і прэзэнтацыя гісторыі заснавання і дзейнасці сучаснага аркамітэту БХД, якую прадставіў сустрашыня БХД, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, вядоўца круглага стала Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што Нацыянальная Рада БХД  абвесціла ў межах БХД 2012 год годам памяці Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага. На паседжанні Нацыянальнай Рады быў створаны аргкамітэт ушанавання іх памяці, які з прыцягненнем шырокай беларускай грамадскасці ініцыюе і праводзіць цягам гэтага году ў Менску і іншых мясцінах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве, шматлікія мемарыяльныя мерапрыемствы.

У межах дзейнасці аргкамітэту ўжо адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці гэтых выбітных дзеячоў. У прыватнасці, напачатку красавіка прайшла вечарына памяці Адама Станкевіча ў Слоніме. Згадвалі іх таксама ў Магілёве, Бабруйску і Гародні і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. А 22 сакавіка на ўрачыстым  паседжанні менскай суполкі БХД з нагоды Дня Волі адноўленая суполка ТБМ імя Адама Станкевіча правяла ў Менску 5-ю Усебеларускую дыктоўку паводле ўрыўка з кнігі Станкевіча “Родная мова ў Святынях”. Апроч таго, непадалёк ад сібірскага гораду Тайшэт (Расея), дзе загінуў Адам Станкевіч, усталявалі і асвяцілі ў крыжы ў напамінах аб загіблых у ГУЛАГу беларускіх святарах. А 24-26 траўня у многіх мясцінах Беларусі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыі па ўшанаванні памяці айцоў-заснавальнікаў БХД з нагоды 95-х угодак стварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратычнай Злучнасці (БХДЗ) на З’ездзе каталіцкага духавенства 1917 годзе.

Болей навін