Яроменак і Крэмянецкі выйшлі на волю
На волю 2 і 3 чэрвеня выйшлі Уладзімір Яроменак і Зьміцер Крэменецкі. Не гледзячы на непагадзь і моцны вецер, ля муроў ЦІП на Акрэсціна сабралося каля дзясятку сяброў і паплечнікаў, каб сустрэць іх.
Яроменак мусіў вызваліцца 23 траўня, але замест вызваленьня яго завезьлі ў РАУС і склалі новы пратакол па новым хлусьлівым абвінавачваньні, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у ізалятары на Акрэсьціна. Дагэтуль, 17 траўня, Уладзімеру Яроменку прысудзілі 7 сутак арышту. 22 траўня ў ізалятары Уладзімера наведваў чэкіст і пагражаў: «вы яшчэ доўга ня выйдзеце з сутак!».
Крэменецкі мусіў выйсьці 24 траўня з Акрэсьціна пасьля 10 сутак арышту. Але замест вызваленьня ў той дзень яго завезьлі ў РАУС і склалі новы пратакол па новым хлусьлівым абвінавачваньні, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у турме.
У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00 — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў.