У Віцебску прайшла партыйная школа для актывістаў БХД (Фота)

04 чэрвеня 2012 09:52  |  БХД

У Віцебску 2-3 чэрвеня прайшла абласная партыйная школа для актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у навучанні, якое праходзіла ў інтэрактыўным фармаце, узялі 20 чалавек.

“Мы лічым гэтую школу добрым крокам да малых лакальных перамог і паспяховай рэкламы БХД. Мы натхніліся і гатовыя з новымі сіламі працаваць для шчасця жыхароў нашай краіны, для Беларусі і для БХД”, – адзначыла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

Нагадаем, партыйныя школы БХД зараз праходзяць ва ўсіх абласцях Беларусі. Ужо адбыліся абласныя партшколы ў Гародні, Менску і Гомелі, а таксама ў Бабруйску для актывістаў БХД Магілёўшчыны. Аналагічнае навучанне бліжэйшым часам пройдзе для сябраў БХД  Берасцейшыны і Менскай вобласці.

Болей навін