Павал Севярынец пра заяву замміністра спорту: Брыдота далей няма куды!

05 чэрвеня 2012 09:30  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец рэзка раскрытыкаваў заяву намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Чэслава Шульгі пра неабходнасць развіваць у краіне сэкс-паслугі і сэкс-турызм.

 

“Прадаюць усё: беларускую маёмасць, палітвязняў, родную мову Крамлю. І вось цяпер яны шукаюць, што б яшчэ прадаць”, – адзначыў палітвязень.

 

“Аказваецца, ёсць яшчэ найпрыгажэйшыя ў свеце беларускія дзяўчыны: прыязджайце багаценькія расейскія бураціны – купляйце беларускіх дзяўчат. Брыдота далей няма куды”, – лічыць сустаршыня БХД.

Болей навін