Сустаршыня хрысціянскіх дэмакратаў заступіўся за журналістаў

05 чэрвеня 2012 14:01  |  Палітыка

Сёння 5 чэрвеня адбыўся круглы стол па выбарах-2012. У паседжанні прымалі ўдзел Уладзімір Колас (Рада інтэлігенцыі), Сяргей Калякін (партыя левых “Справядлівы свет”), Віктар Івашкевіч (аргкамітэт “Беларускага руху”), Юры Губарэвіч (рух “За Свабоду”), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт БХД), абяцаўся пад’ехаць Уладзімір Някляеў (ініцыятыва “Гавары праўду!”).

 

Удзельнікі “круглага стала” большасцю галасоў вырашылі выдаліць журналістаў з паседжання. На думку Калякіна, у прысутнасці журналістаў палітыкі стануць выказвацца для прэсы, а не гаварыць тое, што насамрэч думаюць. Супраць выдалення СМІ выказаліся толькі Рымашэўскі і Лябедзька.

Болей навін