Да Яўгена Васьковіча перасталі прыходзіць нават капэрты

08 чэрвеня 2012 10:31  |  Галоўныя навіны

Да актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Яўгена Васьковіча перасталі даходзіць нават капэрты ад дасылаемых яму лістоў. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваіх сваякоў.

 

У сувязі з гэтым палітвязень просіць усіх людзей, якія пішуць яму, дасылаць заказныя лісты. Ён спадзяецца, што да яго будуць даходзіць хаця б квітанцыі і ён будзе ведаць, хто яму лістуе.

 

Яўген Васьковіч таксама адзначыў,  што за апошні час не атрымліваў ніякіх папярэджанняў. Калі сітуацыя не зменіцца, то 8 жніўня можа адбыцца камісія па пераводзе яго ў турму адкрытага тыпу.

 

Палітвязень таксама адзначыў, што пасля пераводу яго ў закрытую турму яму не прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Пры гэтым ён паведаміў, што да гэтага яму неаднаразова рабілі такія прапановы.

 

Адчувае сябе Яўген бадзёра і перадае ўсім прывітанні. Адзначае, што піша лісты ўсім, хто яго падтрымлівае, але не ведае, ці яны даходзяць.

Болей навін