У Гомелі актывісты БХД падалі заяўкі на 20 пікетаў (фота)

11 чэрвеня 2012 10:22  |  Галоўныя навіны

У Гомелі 9 чэрвеня прайшла абласная справаздачная канферэнцыя мясцовага аддзялення аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Удзел у ёй узялі 29 чалавек.

 

На канферэнцыі са справаздачай выступіў гомельскі абласны каардынатар БХД Юры Клімовіч, а таксама з прамовай аб бліжэйшых задачах аргкамітэту – сустаршыня Віталь Рымашэўскі.

 

Па выніках дыскусіі ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рашэнне замовіць пікеты для абмеркавання з насельніцтвам байкоту “парламенцкіх выбараў” у верасні гэтага году. У той самы дзень, 9 чэрвеня, у Гомельскі гарвыканкам былі накіраваныя 20 заявак на правядзенне пікетаў. Адказным за іх правядзенне абраны Алесь Яўсеенка.

 

Таксама ўдзельнікі канферэнцыі вырашылі стварыць рэгіянальныя суполкі ў сацыяльных сетках. Адказным за гэта абралі Алеся Бычко.

 

Апроч таго, удзельнікі канферэнцыі абралі адказнага сакратара Гомельскага аргкамітэту БХД. Ім стаў Алесь Сівакоў.

 

У Гомелі актывісты БХД падалі заяўкі на 20 пікетаў (фота)У Гомелі актывісты БХД падалі заяўкі на 20 пікетаў (фота)

Болей навін