У Горадні суд над праваслаўным святаром перанеслі

12 чэрвеня 2012 20:32  |  Грамадства

У Горадні ў судзе Ленінскага раёна 12 чэрвеня а 14-й гадзіне распачаўся суд па справе  праваслаўнага святара Міколы Гайдука,  які  абвінавачваецца згодна  адміністратыўнага  кодэкса ў адмове  даць на пастарунку міліцыі  адбіткі сваіх пальцаў.

 

У абарону святара прыйшлі вернікі і святары ўсіх праваслаўных храмаў горада, замежныя журналісты. Агулам прыкладна сто нязгодных з захадамі ў адносінах да святара. І гэты непакой адчувала спадарыня суддзя, неаднаразова апелюючы да прысутных, што за пабочныя да яе пытанні дадзенай ёй ўладай яны будуць прыцянуты да адміністратыўнай адказнасці. Пасля выканання неабходнай судовай працэдуры суддзя дала слова абвінавачанаму, які запатрабаваў прысутнасць “галоўных” сведкаў з мэтай задаць ім свае пытанні.

 

Пасля такога захаду з боку прыцягнутага ў суд бацюшкі суддзя абвесціла перапынак, дадаўшы, што будуць весціся пошукі адсутных сведкаў. Час перапынку мінуў і прысутныя пачулі сакраментальныя словы суддзі, маўляў, сведкі моцна занятыя па службе  і ня могуць прыйсці ў судовую залу.

 

Наступнае дзеянне суддзі – гэта прапанова перанесці судовае пасяджэнне на 14 гадзін 22 чэрвеня. Як вядома, 71 год таму нашу землю 10 гадзін ўжо таптала сваімі ботамі гітлераўская армада. Няўжо і на гэты раз жаданне застацца чалавекам,  непадкантрольнай асобай будзе растаптана? А можа, як зазначыў ў размове з журналістамі сам бацюшка, – гэта не богуўгодна.

Болей навін