У Берасці будуць збіраць подпісы за змену заканадаўства аб абортах (фота)

18 чэрвеня 2012 13:35  |  Палітыка

У Кобрыне 16 чэрвеня прайшла абласная справаздачная канферэнцыя аргкамітэту па стварэннні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У ёй удзельнічала каля 25 чалавек з Баранавічаў, Берасця, Кобрына і Пінска.

 

Прысутчніалі таксама сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук, берасцейскі абласны каардынатар Зміцер Шурхай і іншыя. Падчас сустрэчы Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук распавялі пра палітычную сітуацыю ў краіне і акалічнасці беларускай палітыкі.

 

Таксама удзельнікі зацвердзілі тактыку дзеяння абласной філіі БХД на бліжэйшую перспектыву: удзел у байкоце “выбараў”, павелічэнне колькасці прыхільнікаў і актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і іншае. У межах кампаніі “Моцная сям’я – моцная Беларусь” запланаваны збор подпісаў за ўнясенне зменаў у заканадаўства аб абортах, якія пазней будуць перададзеныя ў парламент, бо ўвосені намечаны разгляд гэтага пытання ў Палаце прадстаўнікоў.

 

Таксама 16 чэрвеня адбыўся сход берасцейскай арганізацыі Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, на якім было абрана кіраўніцтва МХД у Берасцейскай вобласці на чале з Яўгенам Хазіахметавым. Таксама берасцеская Моладзь БХД зацвердзіла праграму сваіх дзеянняў на бліжэйшы час, якая, сярод іншага, уключае правядзенне шэрагу грамадска-палітычных акцый. 

 

У Берасці будуць збіраць подпісы за змену заканадаўства аб абортах (фота)У Берасці будуць збіраць подпісы за змену заканадаўства аб абортах (фота)У Берасці будуць збіраць подпісы за змену заканадаўства аб абортах (фота)

Болей навін