Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)

19 чэрвеня 2012 16:51  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 19 чэрвеня ўшанавалі памяць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якому б у гэты дзень споўнілася б 88 гадоў.

 

Прадстаўнікі МХД наведалі Ўсходнія могілкі ў Менску, дзе пахаваны літаратар, і ўсклалі кветкі да яго магілы.

 

“Васіль Быкаў – гэта вялікі беларускі пісьменнік, выбітная і знакавая постаць беларускай культуры і беларускага нацыянальнага Адраджэння. На жаль, яго імя, ягоная спадчына дагэтуль неўшанаваныя годным чынам у Беларусі, якую ён так любіў і якую мусіў пакінуць у апошнія гады свайго жыцця”, – адзначыла кіраўніца моладзі БХД Марына Хоміч.

 

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)

Болей навін