Хрысціянскія Дэмакраты адзначылі ўгодкі Васіля Быкава (фота)
Угодкі Васіля Быкава Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя адзначыла літаратурнай вечарынай. Маладыя актывісты прачыталі ўрыўкі з твораў народнага пісьменніка: “Альпійская балада”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”. Дэманстраваліся здымкі і відэазапісы.
“Ён не адразу выйшаў на сваю тэму, цяжка прабіваўся да афіцыйнага прызнання, але стаў класікам пры жыцці”, – сказала вядучая імпрэзы Галіна Каржанеўская.
Як пісьменніка еўрапейскага ўзроўню ацаніў празаіка паэт Фелікс Баторын. Ён “падсвяціў” праўду мастацкую праўдай жыццёвай (яго бацька ў вайну быў партызанам) і распавёў, як у Менску адразу пасля акупацыі стварылася падпольная група, якая восенню 1941 пайшла ў лес.
Філасофскія вершы чытаў сябра літаратурнага аб’яднання “Дабравест” пры БХД Барыс Жанчак.
Фота 3 – Вольга Кавалькова
Фота 5 – Эдуард Жолуд
Фота 6 – Фелікс Баторын і Барыс Жанчак
Фота 7 – Віктар Рыбачкін
Фота 8 – дыялог з вядучай
Фота 11 – Марына Хоміч