У Віцебску прайшла абласная справаздачная канферэнцыя БХД (фота)

23 чэрвеня 2012 19:43  |  БХД

У Віцебску 23 чэрвеня адбылася справаздачная канферэнцыя мясцовага абласнога аддзялення аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Удзел у канферэнцыі ўзялі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці – агулам 20 чалавек. Падчас яе былі заслуханыя справаздачы з рэгіёнаў, віцебскага абласнога і гарадскога кіраўніцтва.

 

Былі вызначаныя і акрэсленыя мэты і задачы мясцовай філіі БХД на бліжэйшую будучыню, перадусім правядзенне кампаніі байкоту “парламенцкіх выбараў” і кампаніі “За сяменйыя каштоўнасці”.

 

Апроч таго, сустаршыня Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч правяла асобную сустрэчу з моладзевымі актывістамі, абмерквала з імі мэты і задачы арганізацыі і гэтак далей.

 

Таксама падчас канферэнцыі адбылася ўрачыстая імпрэза, на якой выступіў бард з Бешанковічаў, сябар БХД Георгій Станкевіч. Ён выканаў некаторыя свае песні і аўтарскія пераклады некаторых песняў нашчадка выхадцаў з Беларусі Уладзіміра Высцокага. 

 

Болей навін