Кааліцыя “Спадчына” прыняла зварот да прадстаўнікоў выбарчых камісій
Берасцейская Дэмакратычная Кааліцыя “Спадчына” 23 чэрвеня ўхваліла і распаўсюдзіла Зварот да прадстаўнікоў выбарчых камісій “парламенцкіх выбараў” у Беларусі 2012 году.
Зварот скіраваны да “настаўнікаў і выкладчыкаў, інжынераў і тэхнічных работнікаў, дырэктараў універсітэтаў і школ, супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якіх прызначаюць сябрамі выбарчых парламенцкія выбараў у Беларусі 23 верасня 2012 году”
.
Не спрыяйце злачынству!
ВЫБАРЫ, калі яны сумленныя і адкрытыя, з’яўляюцца эфектыўным інструментам змены ўлады. ВЫБАРЫ – гэта ацэнка грамадзянскай супольнасці дасягненняў або правалаў органаў улады. Сумленныя і справядлівыя выбары – гэта шлях да росквіту грамадства, таму што, давяраючы кіраванне лепшым, яно замяняе іх найлепшымі. Сумленныя і свабодныя выбары – ГЭТА КАНТРОЛЬ ГРАМАДСТВА над тымі, каму часова даверана яго кіраванне.
Імітацыя ВЫБАРЧАГА ПРАЦЭСУ, фальсіфікацыя вынікаў народнага галасавання, запалохванне і шантаж – гэта злачынства супраць народа, таму што вядзе да дэградацыі грамадства, разбурэння яго эканомікі, культуры, таму што да кіравання дапушчаныя не лепшыя, а паслухмяныя. Імітацыя ВЫБАРЧАГА ПРАЦЭСУ – праява жывёльнага страху дэспата перад адказнасцю за свае злачынствы. Такі шлях абіраюць тыя, хто дзеля росквіту клана гатовы развязаць грамадзянскую вайну з няўхільнымі ахвярамі і смерцямі.
Напэўна, ВАС, ЯК І БОЛЬШАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ, да нядаўняга часу палітыка не цікавіла. Калі ў 1995-96 гадах знішчалі беларускія сімвалы і Канстытуцыю, калі ў 1999-2000 забівалі свабоду выбару ў асобе законнага старшыні ЦВК Віктара Ганчара, генерала Юрыя Захаранкі, журналіста Дзмітрыя Завадскага, у вас, верагодна, былі справы больш важныя. Мнгоія, як і вы, рабілі выгляд, што не заўважаюць рук ўлады ў сваіх кішэнях і верылі дзяржаўным СМІ. Некаторыя толькі крыва ўсміхаліся, бачачы, як аб’ядаюцца і шыкуюць за наш з вамі рахунак у апартаментах найбагацейшых курортаў свету нядаўнія вайсковыя нампаліты, калгасныя брыгадзіры і іх атожылкі. Многія сарамліва адварочваліся, калі бачылі, як найміты збіваюць нявінных людзей толькі за любоў да Беларусі. Мала хто разумеў, што УЛАДА Ў БЕЛАРУСІ нелегітымная, бо пачынаючы з 1996 года ні адны выбары і рэферэндумы, якія праводзяцца тут, не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю.
УСЁ змянілася ў снежні 2010 ГОДА. Нам усім далі ясна зразумець: у краіне не толькі ўстаноўленая, але і замацаваная дэспатыі рэпрэсіўнага апарата. Рэшткі нашых свабод былі ўзарваныя ў метро ў 2011 і павучальна расстраляныя ў красавіку 2012. Амаральная УЛАДА насміхаецца з Закона і ўдасканальваецца ў метадах застрашвання.
ВЫ – ШАНОЎНЫЯ МУЖЧЫНЫ І ЖАНЧЫНЫ, любячыя бацькі і маці, паважаныя бабулі і дзядулі, напэўна марыце аб тым, каб жыццё вашых дзяцей і ўнукаў была шчаслівым і радасным. Вы марыце, каб яны былі здаровымі і адукаванымі, мелі магчымасць памнажаць Богам дадзеныя таленты і паважалі вас. Вы, людзі рознага ўзросту, марыце пра радасныя сямейныя сустрэчы, пра дастатак, пра падарожжы, пра сустрэчы з вашымі роднымі і сябрамі, якія жывуць за мяжой. Вы, спецыялісты, якія дасягнулі дасканаласці ў прафесіі або робіце першы крок у сваёй кар’еры, – хочаце сумленна і годна зарабляць і ганарыцца сваімі дасягненнямі. І вы не самотныя. Пра гэта мараць усе людзі на планеце. Пра гэта ж марым і мы, грамадзяне Беларусі, якія аб’явілі БАЙКОТ АМАРАЛЬНАй ЎЛАДЗЕ, у тым ліку і яе чарговы псеўдавыбарам. АЛЕ СЁННЯ РАЗМОВА АБ САМЫ ВАЖНЫ. Аб ВАШЫМ ГОНАРЫ І ВАШАЙ ГОДНАСЦІ. ЯНЫ ПАД ПАГРОЗАЙ. ВЫРАШАЕЦЦА ЛЁС КОЖНАГА З ВАС.
ЗАДУМАЙЦЕСЯ: ЧАМУ МЕНАВІТА ВАС ПРЫЗНАЧЫЛІ Ў ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ? Мабыць, Вы – чалавек ціхі і рахманы, магчыма, наіўны або залежны ад пасады, кантракту, звычкі. Вас лёгка падмануць ці падпарадкаваць, прымушаючы да фальсіфікацыі. Вам прыйдзецца маніпуляваць з колькасцю выбаршчыкаў, укідваць бюлетэні або не заўважаць ўкід, падпісваць пустыя пратаколы і маўчаць аб сваім злачынстве. ПАКУЛЬ НЕ ПОЗНА – ДУМАЙЦЕ!
НЕ ПАГАДЖАЙЦЕСЯ НА ПРАЦУ Ў ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯХ. Адмаўляйцеся ад гэтай «ганаровай» ролі члена выбарчай камісіі пад любой падставай. Не дазваляйце, каб злачынная групоўка, што ўтрымлівае ўладу, скарысталася Вамі для здзяйснення чарговага ЗЛАЧЫНСТВА. Яны хочуць зрабіць Вас яе саўдзельнікам. Рэжым рухне, і адказваць давядзецца ім і вам. Ваша імя будзе пакрыта ганьбай.
БАЙКОТ – ГЭТА ШАНЕЦ АДНАВІЦБ ЗАКОННАСЦЬ. ГЭТА ЦВЁРДЫ АДКАЗ НА ГВАЛТ, АМАРЛЬНАСЦЬ, УБОСТВА, ХАМСТВА, ПРАЖЭРЛІВАСЦЬ СЁННЯШНЯЙ УЛАДЫ. БАЙКОТ – ГЭТА ЯСКРАВЫ «БЫВАЙ» ПАРТЫЯМ І «РУХАМ», ЯКІЯ НАСУПЕРАК ІНТАРЭСАМ НАРОДА ГОД З ГОДА ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ УЛАДЫ, УДЗЕЛЬНІЧАЮЧЫ Ў ВЫБАРЧЫМ ФАРСЕ. ЯНЫ УСЕ САЎДЗЕЛЬНІКІ ЗЛАЧЫНСТВА. НЕ ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ ІХ НІ СЛОВАМ, НІ СПРАВАЙ! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА КАМПАНІІ БАЙКОТУ «ВЫБАРАЎ» У БЕЛАРУСІ 2012!
БАЙКОТ ВЫБАРАЎ ВА ЎМОВАХ І ДЭСПАТЫІ – НЕ ТОЛЬКІ НАШЕ ПРАВА, АЛЕ ТАКСАМА АБАВЯЗАК!
Ад імя жыхароў Брэсцкай вобласці, грамадзян Беларусі-БДК «Спадчына»
23 чэрвеня 2012 Брэст