Таццяна Севярынец наведала забранага ў войска палітпрызыўніка Міхася Мускага (фота)
Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 24 чэрвеня наведала маладафронтаўца Міхася Мускага, які быў гвалтоўна забраны ў войска, і перадала яму пачастункі.
Палітпрызыўнік пачуваецца бадзёра і дзякуе ўсім за падтрымку, кажа, што асаблівага ціску на яго праз яго адмову ад прысягі не аказваюць. Больш за тое, ён знайшоў у войску аднадумцаў.
Нагадаем, што ў траўні актывіста “Маладога фронту” Міхась Мускага пасьля некалькіх адміністрацыйных арыштаў гвалтоўна адправілі ў войска. Разам з тым прысягу прымаць маладафронтавец адмовіўся. Служыць актывіст у вёсцы Бароўка Лепельскага раёну Віцебскай вобласці.