Берасцейскія актывісты БХД падалі заяўкі на правядзенне некалькіх вулічных шэсцяў

27 чэрвеня 2012 08:04  |  Галоўныя навіны

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падалі ў Гарадскі выканаўчы камітэт заяўкі на правядзенне двух шэсцяў, якія павінны адбыцца 10 і 14 ліпеня. Адно з іх прысвечана вязню сумлення Паўлу Севярынцу, іншае – палітвязням Беларусі.

 

Як патлумачыў каардынатар берасцейскай арганізацыі БХД Алесь Чаркашын, “нашы актывісты хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да людзей, якія знаходзяцца пад вартай за свае перакананні. Гэтыя людзі нягледзячы на ўсе здзекі, якім яны падвяргаюцца, не пішуць прашэнні аб памілаванні. Беларуская ўлада выстаўляе палітвязняў злачынцамі, ігнаруючы той факт, што міжнародная супольнасць ужо прызнала іх вязнямі сумлення”.

 

Актывісты БХД сцвярджаюць, што яны маюць намер дамагацца дазволу мясцовых уладаў на правядзенне шэсцяў. Таксама, па іх словах, акрамя тэмы палітвязняў, яны таксама маюць намер закрануць такія балючыя для грамадства тэмы, як сямейныя каштоўнасці і свабоду веравызнання.

Болей навін