Пасля звароту БХД улады праводзяць праверку па факце фашыстоўскіх надпісаў у Бабруйску (фота)

27 чэрвеня 2012 12:47  |  Галоўныя навіны

Генеральная пракуратура і Міністэрства культуры Беларусі даслалі адказы на зварот кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па факце знявагі былога езуіцкага касцёлу і распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варажнечы ў Бабруйску.

 

Гэтак, пракурор В.Ляўша звярнуўся да пракуратуры Ленінскага раёну горада Бабруйска з просьбай праверыць прыведзеныя ў звароце факты ў парадку арт. 174 КПК і аб выніках праверкі і прынятых рашэннях праінфармаваць аўтараў звароту Віталя Рымашэўскага і Дзяніса Садоўскага, а таксама Генпракуратуру.

 

У сваю чаргу Міністэрства культуры перанакіравала зварот кіраўніцтва БХД у Бабруйскі гарвыканкам для разгляду і адказу аўтару ліста. “Разам з тым супрацоўнікам гарвыканкам ўказана на неабходнасць узмацніць кантроль за забеспячэннем належнага санітарна-тэхнічнага стану і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцяў”, – паведаміў намеснік міністра Віктар Кураш.

 

Нагадаем, што напрыканцы траўня ў Бабруйску ўнутры былога езуіцкага касьцёла былі выяўленыя надпісы, якія заклікаюць забіваюць каталікоў, езуітаў і палякаў дзеля “ратаваньня Расеі”. Таксама зламысьнікі ў нецэнзурнай форме зьневажаюць асобу каталіцкага сьвятога Андрэя Баболі, тым самым зьневажаючы пачуцьці каталіцкіх вернікаў і кідаючы цень на праваслаўных.

 

Аргкамітэт па стварэньні Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”расцэньвае дадзены факт расейскага фашызму на Беларусі як выклік беларускаму грамадзтву. 15 чэрвеня БХД накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі і Міністэрства культуры заявы па факце апаганення езуіцкага касцёлу ў Бабруйску.

 

Пасля звароту БХД улады праводзяць праверку па факце фашыстоўскіх надпісаў у Бабруйску (фота)Пасля звароту БХД улады праводзяць праверку па факце фашыстоўскіх надпісаў у Бабруйску (фота)

Болей навін