Хрысціянскіх дэмакратаў запужваюць за прапаганду сямейных каштоўнасцей

28 чэрвеня 2012 13:30  |  Палітыка

У менскай цырульні па адрасе вуліца Кальварыйская, 44 загадчыца выклікала міліцыю і пагражала напісаць у КДБ за брашуру супраць абортаў, пакінутую маладой майстрысе.

 

Прыбылы міліцыянт абмежаваўся тым, што забраў брашуру з сабой.

 

Так звышпільная грамадзянка пазбавілася папяровай “бомбы”, якая падрывала ўстоі дзяржаўнага ладу.

Болей навін