Сябры БХД і руху “Разам” ушанавалі памяць ахвяраў глыбоцкай і вілейскай Дарогаў смерці 1941 года (Фота, Відэа)

28 чэрвеня 2012 16:53  |  Грамадства

27 чэрвеня адбыўся рэйд па ўшанаванні памяці бязвінна загінуўшых ад рук чырвонаармейцаў і НКВД вязняў Глыбоцкай і Вілейскай турмаў, расстраляных у кацы чэрвеня 1941 года ў першыя дні пасля нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР. У акцыі ўзялі ўдзел сябры аркамітэту БХД і Руху салідарнасці “Разам” з Менску і Глыбокага. Памятныя мерапрыемствы прайшлі ля мемарыяльных крыжоў каля Беразвецкай турмы ў Глыбокім, у вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна і каля вёскі Касута непадалёк ад Вілейкі. 

Спачатку ўдзельнікі рэйду памяці падыйшлі да беразвецкай турмы ў Глыбокім, дзе калісьці стаяў беразвецкі храм, разбураны савецкімі ўладамі ў 1957 годзе.  З гэтага месца раніцай 24 чэрвеня 1941 года камуністычныя карнікі  выгналі ў апошні шлях да 2 тысячаў арыштантаў. А сёння ў гэтай турме ўтрымліваюць палітвязня, лідэра Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча.
Да крыжа, усталяванага на месцы храма, удзельнікі ўсклалі вянок, запалілі знічкі. Актывісты прачыталі малітву, праспявалі гімн “Магутны Божа”. Напрыканцы ўдзельнікі тройчы выгукнулі “Жыве Беларусь!” у надзеі, што іх можа пачуць Дашкевіч.

Пасля ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў вёску Мікалаева Шумілінскага раёна, дзе 26 чэрвеня 1941 года канваіры расстралялі калону вязняў з беразвецкай турмы, спаслаўшыся на таемнае распараджэнне тагачаснага беларускага кіраўніцтва. Гэты шлях, як і іншыя падобныя, пазней будзе названыя “Дарогай смерці”.

Да крыжа, што стаіць на месцы пахавання, былі ўскладзеныя вянкі, жывыя кветкі, былі пастаўленыя запаленыя свечкі, прыхіленыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Перад прысутнымі выступілі намеснік Руху салідарнасці “Разам” Аляксандр Макаеў і сябра БХД з Глыбокага, журналіст Яўген Самсонаў, які зняў фільм пра беразвецка-мікалаеўскую калону смерці. У сваіх выступах яны ўзгадалі тыя падзеі, а таксама распавялі, чаму беларусы павінны іх памятаць. Скончылася мерапрыемства супольнай малітвай. Пасля актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі прайшлі праз вуліцу вёскі Мікалаева.

Напрыканцы ўдзельнікі рэйду памяці паехалі да вёскі Касута ля Вілейскага вадасховічша. Тут таксама ўсталяваныя крыжы і мемарыяльныя камяні ў памяць першага расстрэлу калоны смерці, якую гналі з Вілейскай турмы на Барысаў 24-28 чэрвеня 1941 году. Актывісты традыцыйна ўшанавалі памяць ахвяраў камунізму кветкамі, свечкамі ды спевам гімну “Магутны Божа”.

28 чэрвеня аналагічны мемарыяльны рэйд накіруецца ва ўрочышча Цагельня ля гораду Чэрвень (колішні Ігумен), дзе 26 чэрвеня 1941 года былі расстраляныя вязьні чэрвенскай Дарогі Смерці, прыгананыя сюды з Менскай турмы НКВД.

Аўтар відэа – Яўген Самсонаў

Сябры БХД і руху "Разам" ушанавалі памяць ахвяраў глыбоцкай і вілейскай Дарогаў смерці 1941 года (Фота, Відэа)

Болей навін