Улады не дазволілі правядзенне ніводнага з 20 заяўленых БХД пікетаў у Гомелі

29 чэрвеня 2012 09:29  |  Галоўныя навіны

Гомельскія гарадскія ўлады не дазволілі правядзенне ў горадзе ніводнага з заяўленых актывістамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пікетаў для абмеркавання з насельніцтвам байкоту “парламенцкіх выбараў” у верасні гэтага году.

 

Разам з тым, як паведаміў гомельскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Юры Клімовіч, актывісты збіраюцца апрэтостоўваць дадзенае рашэнне гарадскіх уладаў, у тым ліку ў Вярхоўным судзе і міжнародных інстанцыях. Адказным за абскарджванне з’яўляецца Алесь Яўсеенка.

 

Юры Клімовіч таксама паведаміў, што ў саццыяльных сетках дзейнічаюць рэгіянальныя суполкі ў па байкоце “выбараў” ( http://vk.com/club22497278 ).

 

Нагадаем, што заяўкі на правядзенне пікетаў былі накіраваныя 9 чэрвеня.

Болей навін