Сябры БХД падалі 20 заявак на правядзенне пікетаў у Менску

29 чэрвеня 2012 10:21  |  Палітыка

Сябры менскай гарадской арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падалі 20 заявак на пікеты на тэму: “Абмеркаванне ўмоў правядзення выбараў. Байкот выбараў”.

 

Пікеты запланаваныя ў розных месцах сталіцы, паведаміла сакратар менскай гарадской арганізацыі БХД Марына Хоміч.

 

Нагадаем, што 9 чэрвеня заяўкі на правядзенне 20-і пікетаў былі накіраваныя ў Гомельскі гарвыканкам. Але гарадскія ўлады забаранілі іх правядзенне.

Болей навін