Суд над Шамякіным перанесены на 19 ліпеня

30 чэрвеня 2012 16:22  |  Грамадства

Пакуль не стане вядома, ці прызнаецца ў нас дыплом ЕГУ.

 

28 чэрвеня адбылося судовае пасяджэнне па позве БДУ да былога студэнта, сябра БХД Алеся Шамякіна.

 

Нагадаем, БДУ хоча спагнаць з Шамякіна грошы за навучанне (больш за 30 мільёнаў рублёў), бо той не пайшоў працаваць па размеркаванні. Аднак хлопец сцвярджае, што не мусіў гэтага рабіць, бо паступіў у магістратуру ЕГУ.

 

Суд Савецкага раёна пастанавіў перанёсці пасяджэнне на 19 ліпеня з прычыны неабходнасці высвятлення, ці прызнаецца дыплом ЕГУ ў Беларусі. Для гэтага Алесь Шамякін ў бліжэйшы час звернецца ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Болей навін