Актывісты БХД пад Слонімам ушанавалі памяць паўстанца Валовіча (фота)

02 ліпеня 2012 13:55  |  Галоўныя навіны

Штогод летам слонімцы ўшановаўюць памяць аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Сёлета 1 ліпеня ў вёску Парэчча, дзе нарадзіўся Міхал Валовіч і дзе ўсталяваны мемарыяльны знак паўстанцам, сабаралася каля 50 чалавек са Слонімшчыны і Зэльвеншчыны.

 

Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Пасля выступалі сябры іншых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў – Іван Шэга, Барыс Кучынскі, Мікалай Ракевіч, Мікалай Барысік. У сваіх прамовах выступоўцы прыгадвалі паўстанцаў 1830-1831 гадоў, казалі пра сённяшнюю палітычную сітуацыю ў краіне, асаблівую заклапочанасць выказвалі наконт знішчэння беларускасці, роднай мовы, а таксама палітычных арыштаў. Узгадалі слонімцы і пра парламенцкія выбары – заклікалі ігнараваць і байкатаваць іх.

 

Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “жыгулёнак” з нумарамі 5536 ІА-4. З яго людзі ў цывільным здымалі на відэакамеру ўсё мерапрыемства і яго ўдзельнікаў. З машыны яны не выходзілі, але адсочвалі ўсё ад пачатку да канца.

 

 

 

 

Болей навін