Павел Севярынец: Тыя, хто будуць байкатаваць выбары, складуць аснову новай апазіцыі
Палітычны вязень сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец лічыць, што няздольнасць апазіцыі аб’яднацца перад выбарамі прывядзе да з’яўлення новай апазіцыі, якая сапраўды будзе цвёрда стаяць на дэмакратычнай платформе:
– Сённяшняя апазіцыя перафарматоўваецца. Тыя, хто будуць байкатаваць выбары, складуць аснову новай апазіцыі. Тыя, хто ў выбарах удзельнічаюць, згубяць апошнія рэшткі падтрымкі. Таму тыя структуры, якія будуць удзельнічаць у гэтым фарсе, адыйдуць, згубіўшы падтрымку.
Палітык упэўнены, удзел у выбарах цяперашніх прадстаўнікоў апазіцыі – гэта жаданне атрымаць нейкую капейку, якую даюць замежныя донары, у іншых выпадках гэта проста дурата і нежаданне бачыць тое, што ў злачынстве нельга ўдзельнічаць.