Збітую міліцыянтамі актывістку БХД зноў затрымалі ў Слоніме
У Слоніме позна ўвечары 3 ліпеня ля мясцовага райвыканкаму была ў чарговы раз затрымана актывістка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Пансевіч. Пра гэта паведаміў слонімскі каардынатар БХД Іван Бедка.
Дзяўчыну вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў. 4 ліпеня над ёй мае адбыцца суд.
Нагадаем, што 21 красавіка Вольгу Пансевіч затрымалі і збілі міліцыянты. 12 чэрвеня яе ў дадатак яшчэ аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.