Маладафронтаўца Гуцалава ў Віцебску аштрафавалі на 24 базавыя

04 ліпеня 2012 13:03  |  Палітыка

Актывіста Маладога Фронту Яўгена Гуцалава, якога 3 ліпеня затрымалі ў Віцебску за распаўсюд улётак “Ігнор-2012”, аштрафавалі на 24 базавыя велічыні. Пра гэта прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

 

Напачатку акывіста вінавіцілі ў брыдкаслоўі паводле арт. 17.1 КоАП, але пасля да абвінавачвання дадаўся яшчэ і супраціў міліцыянтам.

 

Ноч Яўген Гуцалаў правёў у ІЧУ, куды яму віцебскія актывісты разам з Таццянай Севярынец паспелі перадаць прадукты, мыйныя сродкі і коўдру. На раніцу ж над ім адбыўся суд, які вяла суддзя Грабоўская.

 

Пры гэтым, калі актывісты спрабавалі даведацца пра час суду, суддзя заявіла ім, што нічога пра гэта не ведае. Але праз 20 хвілін яны выпадкова даведаліся, што справа Гуцалава разглядаецца ў кабінеце Грабоўскай. Актывістаў, якія хацелі патрапіць на паседжанне, на суд не пусцілі. Сведкамі, якіх апытвалі ў кабінеце суддзі, выступалі міліцыянты.

 

“Мы склалі скаргі на тое, што нас пазбавілі магчымасці прысутнічаць на адкрытым паседжанні”, – паведаміла Таццяна Севярынец.

 

Нагадаем, што 5 ліпеня ў Віцебску адбудзецца суд наз актывісткай БХД Аленай Семенчуковай

Болей навін