Актывістку БХД Вольгу Пансевіч зноў аштрафавалі

04 ліпеня 2012 15:47  |  Палітыка

У Слоніме раніцай 4 ліпеня адбыўся суд над мясцовай актывісткай БХД Вольгай Пансевіч. Яе аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў. Пра гэта паведаміў слонімскі каардынатар БХД Іван Бедка.

 

Нагадаем, што Вольга Пансевіч была ў чарговы раз затрымана позна ўвечары 3 ліпеня ля мясцовага райвыканкаму. Яе абвінавацілі  ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў.

 

21 красавіка Вольгу Пансевіч затрымалі і збілі міліцыянты. 12 чэрвеня яе ў дадатак яшчэ аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.

Болей навін