Гомельскія каталікі далучыліся да кампаніі супраць алкагалізацыі насельніцтва

04 ліпеня 2012 16:02  |  Грамадства

Парафіяне гомельскага рыма-каталіцкага касцёла далучыліся да грамадскай ініцыятывы па зборы подпісаў пад зваротам у беларускі парламент. Актывісты прапаноўваюць дэпутатам унесці папраўкі ў заканадаўства, якое рэгулюе рэкламу алкагольных напояў і іх продаж.

 

– Хрысціянін – гэта той, хто мае грамадзянскую пазіцыю і разумее, што ён можа зрабіць многае на карысць сваёй краіны, – такое вучэнне Каталіцкага Касцёла.

 

У прыватнасці, дэпутатаў просяць цалкам забараніць рэкламу ў любой форме прадукцыі, якая змяшчае алкаголь, вытворчасць танных пладова-ягадных вінаў, продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21-гадовага ўзросту.

 

Нагадаем, у Беларусі склалася крытычная сітуацыя, калі ўзровень спажыванага чыстага алкаголю на душу насельніцтва складае больш за 12 літраў у год. У той час як па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, спажыванне ў краіне больш за восем літраў чыстага алкаголю на душу насельніцтва ў год з’яўляецца крытычнай адзнакай, пасля якой надыходзіць дэградацыя і выміранне нацыі.

 

Усяго ў Гомелі сабрана ўжо каля трох з паловай тысяч подпісаў пад зваротам у парламент.

Болей навін