У Будславе распачынаюцца святочныя мерапрыемствы (Відэатрансляцыя)

06 ліпеня 2012 10:55  |  Грамадства

Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай праходзіць 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе.

 

 

r

 

 

Прапануем праграму святкаванняў.

 

6 ліпеня (пятніца)

  • 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруюць новапрэзбітары)
  • 20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 22.00 — пакутнае набажэнства (падрыхтоўка да споведзі)
  • 23.00 — святы Ружанец
  • 24.00 — працэсія і святая Імша

7 ліпеня (субота)

  • 02.00 — распачынаецца моладзевая праграма ў палатачным гарадку
  • 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша (цэлебруюць айцы бернардынцы)
  • 07.30 — святы Ружанец
  • 09.00 — святая Імша
  • 11.00 — святая Імша (падчас літургіі адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.

Як паведамлялася раней, з гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Святкаванням (але не ўрачыстасці) быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе. Разам з тым адпуст у Будславе можна атрымаць і 2 ліпеня (у дзень урачыстасці).

Болей навін