Улады адмовілі берасцейскім актывістам БХД у правядзенні масавых шэсцяў

09 ліпеня 2012 11:57  |  Галоўныя навіны

25 чэрвеня актывісты БХД падалі заяўку на правядзенне двух масавых шэсцяў: 10 ліпеня – Свабоду Паўлу Севярынцу – і 14 ліпеня – Свабоду палітвязням. Аднак, гарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсцяў, спасылаючыся на тое, што побач з меркаваным месцам іх правядзення знаходзяцца расейскае і польскае консульствы. Праводзіць масавыя шэсці ў такіх месцах супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, заявілі яны.

 

Разам з тым, двух актывістаў моладзевага крыла БХД – Яўгена Хазiяхметава і Уладзіслава Бароўскага выклікалі на размову ў міліцыю, дзе распытывалi аб іх удзеле ў апазіцыйных рухах. Уладзіслава ўчастковы выклікаў, каб “пазнаёміцца”. Яўгену ж патлумачылі, што непадалёк ад яго хаты хтосьці вывесіў банер апазіцыйнай накіраванасці i міліцыянты правяраюць ўсіх, хто жыве непадалёк.

 

“Нягледзячы ні на што, сябры берасцейскага БХД будуць дамагацца дазволу на праведзенне масавых шэсцяў. Мы ўлічым заўвагу ўладаў і ў наступны раз будзем падаваць заяўку на правядзенне ў іншым месцы” – тлумачыць сітуацыю каардынатар БХД па Берасцейшчыне Зміцер Шурхай.

 

Нагадаем, што гомельскія гарадскія ўлады не дазволілі правядзенне ў горадзе ніводнага з заяўленых актывістамі БХДі пікетаў для абмеркавання з насельніцтвам байкоту “парламенцкіх выбараў” у верасні гэтага году.

Болей навін