БХД патрабуе ад Ярмошынай тлумачэнняў, як можна агітаваць за байкот

16 ліпеня 2012 14:54  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі 16 ліпеня звярнуліся ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з просьбай патлумачыць, якім чынам грамадзяне Беларусі могуць заклікаць да байкоту выбараў.

 

“Мы ведаем, што заклікаць і агітаваць да байкоту не з’яўляецца парушэннем закону. Разам з тым шматлікія асобы, якія заклікаюць грамадзян да байкоту, падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў. Гэтак, зусім нядаўна ў Віцебску былі асуджаныя актывісты БХД Алена Семенчукова і Маладога Фронту Яўген Гуцалаў. У сувязі з гэтым мы просім Лідзію Міхайлаўну патлумачыць нам, якім чынам мы можам рэалізоўваць сваё законнае права. Апроч таго, адказ ЦВК дасць нам законныя падставы абскарджваць магчымыя затрыманні падчас правядзення кампаніі “Байкот”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

 

Пытанні да ЦВК гучаць наступным чынам:

1.  Ці можам мы выстаўляць пікеты з заклікам да байкота выбараў як падчас збора подпісаў, так і падчас агітацыі ў рамках выбарчага заканадаўства? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

2.  Ці можам мы праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў вызначаных гарвыканкамамі месцах для агітацыі па заявіцельным прынцыпе і заклікаць іх на гэтых сустрэчах да байкоту? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

3.  Ці можам мы замаўляць рэкламу ў сродках массавай інфармацыі з заклікам байкатаваць выбары? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

4.  Ці можам мы друкаваць і распаўсюджваць друкаваную прадукцыі з заклікам байкатаваць выбары? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

5.  У якіх грамадскіх месцах мы можам распаўсюджваць нашыя друкаваныя матэрыялы? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

6.  Ці могуць супрацоўнікі міліцыі ці супрацоўнікі іншых ведамств перашкаджаць грамадзянам Рэспублікі Беларусь рэалізоўваць сваё права ўдзельнічаць у выбарах у форме заклікаў людзей да байкоту парламенцкіх выбараў праз распаўсюд друкаванай прадукцыі ці іншыя форму агітацыі? Да каго звяртацца грамадзянам РБ, калі супрацоўнікі міліцыі перашкаджаюць ім рэалізаваць сваё права на агітацыю да байкота? Просім патлумачыць, як мы можам гэта рэалізаваць не парушаючы выбарчае заканадаўства?

Болей навін