Уладзімір Колас: ўдзел у выбарах – гэта ганьба для нашай апазіцыі (відэа)

17 ліпеня 2012 16:06  |  Палітыка

Кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас лічыць, што ўдзел у “выбарах” стане ганьбай для беларускіх дэмакратычных сілаў.

 

“Звычайны чалавек мусіць проста слухаць голас свайго сумлення, свайго сэрца: ці варта ўдзельнічаць і такім чынам легітымізаваць тое, што адбываецца, ці варта не пайсці і такім чынам выказаць свой супраціў. Безумоўна, што заклікаюць на гэтыя выбары ў чарговы раз, каб стварыць гэты “празднік”, гэты спектакль усенароднай падтрымкі”, – адзначыў ён.

 

Пры гэтым Уладзімір Колас падкрэсліў, што пры ўдзеле выбараў, ніхто не зможа даказаць, колькі насампэч людзей і за што прагаласавалі, бо вынікі будуць такімі, як намалююць. “Калі гэта адбудзецца, то ўся прапаганда будзе скіраваная на тое, каб запэўніць, што ўсе, большасць прагаласавалі за. І гэтая спекуляцыя працягваецца ад выбараў да выбараў. Надыйшоў ужо час сказаць “Хопіць!” ,- дадаў ён.

 

Пры гэтым кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі заклікаў усе дэмакратычныя сілы Беларусі да кансалідацыі і сумесных дзеянняў.

 

Болей навін