Закідаем Дашкевіча лістамі падтрымкі!
У пятніцу, 20 ліпеня, лідар Маладога Фронту і сябар БХД, палітвязень Зміцер Дашкевіч адзначе дзень народзінаў. Яму спаўняецца 31 год.
У якасці “падарунка” і адказу на яго нязломную пазіцыю ўлады могуць пацягнуць яму тэрмін зняволення яшчэ на некалькі гадоў, у выніку чаго палітвязень можа выйсці не ў снежні гэтага году, а яшчэ праз некалькі гадоў.
Заклікаем усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі і беларускіх палітвязняў, падтрымаць Змітра віншаваннямі і лістамі падтрымкі. Для гэтага заклікаем дасылаць лісты на адрас:
211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205 папраўчая калонія № 13