У Горках вылучылі дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум
7 кастрычніка ў Горках адбыўся сход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум. Два дзясяткі актывістаў правялі сход на прыватнай кватэры, бо ўлады адмовілі арганізатарам выдзеліць памяшканьне ў публічным месцы. Удзельнікі сходу зьвярнуліся да ўраду з заклікам не будаваць АЭС у Беларусі. Сярод дэлегатаў ёсць і сябры БХД.
Падчас сходу выступаў сустаршыня“Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Аляксей Шэйн, а таксама намеснік старшыні “Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Сярод вылучаных дэлегатаў рэдактар газэты “Узгорак” Эдуард Брокараў. Нагадаем, што газэта зарэгістраваная менш як год таму.
Акрамя абраньня дэлегатаў на форум, удзельнікі сходу зьвярнуліся да ўраду з заклікам адмовіцца ад будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
Як паведаміў прэсавай служве БХД Аляксей Шэйн, на сходзе ён распавеў пра дзейнасць аргкамітэта, пасля чаго да аргкамітэта далучылася жанчынка, якая раней увогуле не займалася палітычнай дзейнасцю.