Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі заклікае падтрымаць Дашкевіча (фота)
Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі заклікае ўсіх неабыякавых далучыцца да кампаніі ў абарону Зьмітра Дашкевіча.
Беларускаму патрыёту пагражае новая крымінальная справа і працяг тэрміну ў турме.
Праз 2 дні, 20 ліпеня – Дзень Народзінаў Зьмітра Дашкевіча.
Першае, што мы ўсе можам зрабіць, гэта даслаць яму ліст ці паштоўку з віншаваньнямі і словамі падтрымкі. Заклікаем усіх гэта зрабіць!
Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі запрашае беларусаў якія знаходзяцца ў Варшаве прыйсьці 20 ліпеня а 18 гадзіне ў Urząd Pocztowy (ul.Świętokrzyska 31/33) каб разам адаслаць лісты і паштоўкі.