Віншуем Змітра Дашкевіча з днём нараджэння!

20 ліпеня 2012 10:33  |  БХД

Сёння спаўняецца 31 год лідару Маладога Фронту і сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Змітру Дашкевічу. Як і год таму ён сустракае свой дзень народзінаў за кратамі. У якасці “падарунку” ўлады хочуць працягнуць ягонае зняволенне яшчэ на год.

 

Жадаем яму мужнасці, вытрымкі, дабраславенняў і поспехаў ва ўсіх справах, веры і Божай ласкі, хутчэйшага вызвалення, а таксама свабоды для Беларусі!

 

Браты і сёстры з БХД

Болей навін