У Менску прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнямі (фота)

20 ліпеня 2012 10:45  |  Галоўныя навіны

У Мінску адбыўся вечар салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам, арганізаваны сябрамі БХД. Некалькі дзясяткаў палітыкаў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў ды музыкаў завочна павіншавалі зняволенага лідара Маладога Фронту з днём нараджэння.

Напачатку імпрэзы прысутным быў прадэманстраваны фільм пра палітычнага вязня. Пасля гэтага ўдзельнікі вечарыны правялі супольную малітву ды падзяліліся цёплымі словамі на адрас імянінніка.

Гаворыць палітык Лявон Баршчэўскі: – Мы верым у такіх людзей, як Зміцер. Дзесяць дзён таму вучні нашага ліцэя сустракаліся з Тадэвушам Мазавецкім, Генрыкам Вуйцам. Яны задавілі пытанне: «Што можа моладзь зараз рабіць, у гэтай сітуацыі, калі на караню спрабуюць усё задушыць?» Гэтыя легендарныя людзі сказалі, што трэба распаўсюджваць інфармацыю пра тых, хто сёння сядзіць і хто сядзеў раней. Асабіста лічу, што Зміцер Дашкевіч з Богам у сердцы і ён пераможа. Якая будзе біяграфія ў Колі Лукашэнкі праз 10 год, якая біяграфія ёсць у Зміцера. 

Завочна павіншаваць Зміцера Дашкевіча апроч іншых прыйшлі Аляксандр Казулін, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Халіп, Вольга Завадская, Андрэй Бандарэнка ды шэраг нядаўніх палітычных вязняў.

У пятніцу асуджанаму на два гады палітыку спаўняецца 31 год. Чарговы раз свята моладзевы лідар сустрэне ў карцэры Глыбоцкай папраўчай калоніі, дзе адбывае сваё ужо другое турэмнае пакаранне.

З мінулай пятніцы Дашкевічу пагражае новы тэрмін зняволення. Выказаць сваё стаўленне да гэтага і павінны ўдзельнікі вечарыны, гаворыць актывістка Ганна Шапуцька.

– Мы запрашалі ў гэты раз не палітыкаў, а паспрабавалі запрасіць нашу інтэлігенцыю. Мы хочам такім чынам павіншаваць Дашкевіча, каб кожны выказаў думку наконт таго, што адбываецца са Змітром і наогул у Беларусі. Хочам падпісаць петыцыю пад патрабаваннем вызвалення і гэтую петыцыю пасля размясціць он-лайн, каб людзі падпісываліся. 

У 2007 Малады Фронт віншаваў з Днём нараджэння свайго зняволенага лідара аўтапрабегам салідарнасці. У мінулым годзе акцыя гэтымі днямі адбылася ля сценаў Горацкай калоніі, дзе тады трымалі арыштаванага напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Дашкевіча.

Болей навін