Усе дарогі вядуць у КДБ

20 ліпеня 2012 11:42  |  Палітыка

Актывіст БХД Уладзіслаў Бароўскі з Берасця некалькі разоў спрабаваў узяць копію пратаколу апытання, на якое яго выклікаў участковы. Аднак участковага ці то не было на месцы, ці то ён быў заняты.

 

Нарэшце, праз тыдзень, “няўлоўны” міліцыянер знайшоўся, аднак копію пратакола не аддаў. Замест гэтага, ён парэкамендаваў ўсе пытанні задаваць па адрасе вул. Леніна дом 7 – будынак КДБ.

 

– А можа варта падысці туды, – жартуе Уладзіслаў, – праўда, хутчэй за ўсё, замест “няўлоўных” міліцыянтаў, мяне сустрэнуць “непамятлівыя” супрацоўнікі, якія нічога пра гэта не ведаюць.

 

Нагадаем, што двух актывістаў моладзевага крыла БХД – Яўгена Хазiяхметава і Уладзіслава Бароўскага выклікалі на размову ў міліцыю, дзе распытывалi аб іх удзеле ў апазіцыйных рухах. Уладзіслава ўчастковы выклікаў, каб “пазнаёміцца”. Яўгену ж патлумачылі, што непадалёк ад яго хаты хтосьці вывесіў банер апазіцыйнай накіраванасці i міліцыянты правяраюць ўсіх, хто жыве непадалёк.

Болей навін