У Менску актывістцы БХД адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот

21 ліпеня 2012 14:34  |  Галоўныя навіны

У Менску актывістцы аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Надзеі Іюльскай адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот “парламенцкіх выбараў”.

 

Правядзенне першага пікету было запланавана ўвечары 28 ліпеня на Плошчы Якуба Коласа, але ў яго правядзенні было адмоўлена паводле арт. 9 закону “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” з прычыны блізкасці станцыі метро.

 

У правядзенні другога пікету, які быў запланаваны на 30 ліпеня на вуліцы Жылуновіча, адмовілі таксама паводле арт. 9 дадзенага закону, але канкрэтную прычыну адмовы не напісалі.

 

Абедзве адмовы падпісаў намеснік старшыні Менгравыканкаму Ігар Карпенка.

Болей навін